На выходных у Мінску абмяжуюць рух

24.07.2010 13:22
Архив Редакция

24-25 ліпеня на некаторых вуліцах Мінску будзе абмежаваны або закрыты рух, паведамілі ва УДАІ УУС Мінгарвыканкама. Так 24 ліпеня каля 13:00 падчас параду матацыклістаў будзе абмежаваны рух па маршруце МКАД — праспект Незалежнасці — праспект Пераможцаў — МКАД. У поўнай меры рух адновіцца пасля праходжання калоны двухколавага транспарту.

У нядзелю 25 ліпеня пачынаючы з 10:00 у сувязі са святочнымі мерапрыемствамі, прымеркаваным да Дня пажарнай службы, што ўключаюць парад спецтэхнікі, будзе абмежаваны рух транспарту ў раёне праспекта Незалежнасці ад вуліцы Янкі Купалы да плошчы Перамогі, перадае БелТА. 
Таксама з 01:00 24 ліпеня па 05:00 26 ліпеня ў сувязі з капітальным рамонтам інжынерных сетак пад праезнай часткай закрыюць рух на ўчастку вуліцы Філатава ад вуліцы Народная да вуліцы Тухачэўскага, а на ўчастку вуліцы Ангарская ад Партызанскага праспекта да вуліцы Арцёма з-за асфальтавання праезнай часткі абмяжуюць рух па палове дарогі. Двухбаковы рух там арганізуюць па сустрэчнай палове праезнай часткі. 
Акрамя таго, з 00:00 24 ліпеня па 24:00 25 ліпеня будзе закрыты рух транспарту ў сувязі з капітальным рамонтам цеплатрасы пад праезнай часткай вуліцы Сярова у раёне перасячэння з завулкаў Асаналіева. 
З 09:00 24 ліпеня да 05:00 26 ліпеня і з 09:00 31 ліпеня да 05:00 2 жніўня ў сувязі з рамонтам асфальтабетонавага пакрыцця праезнай часткі вуліцы Адзінцова ад вуліцы Якубоўскага да ўніверсама «Родная старонка» зменяць маршруты тралейбусаў. Тралейбусы маршруту № 9 пройдуць па вуліцах Кунцаўшчына, Прытыцкага, Бельскага, Панамарэнкі ў абодвух кірунках, маршруту № 44 — па вуліцах Лабанка, Прытыцкага ў абодвух напрамках. 
Таксама з прычыны капрамонту 30 ліпеня — 2 жніўня на перыяд з 22:00 да 5:00 закрыюць рух па бульвары Шаўчэнкі. У сувязі з гэтым зменіцца праца пасажырскага транспарту. Рух аўтобусаў маршруту № 38 у абодвух напрамках пройдзе па вуліцах Карастаянавай, Крапоткіна, Харужай, маршруту № 12 у бок ДС Лермантава — па вуліцах Карастаянавай, Арлоўскай, Сурганава, Куйбышава, у бок ДС Карастаянавай — па вуліцах Харужай, Багдановіча, Арлоўскай, Карастаянавай. Тралейбусы 22-га маршруту будуць хадзіць толькі да 21.30. Праз гэта з 21.30 арганізуецца часовы аўтобусны маршрут № 22-Т «ДС Карастаянавай — ст.м. пл.Я.Коласа» з рухам па вуліцах Карастаянавай, Крапоткіна, Харужай у прамым напрамку і па вуліцах Харужай, Чырвонай, праспекце Машэрава, вуліцах Куйбышава, Харужай, Крапоткіна, Карастаянавай у зваротным. 
Акрамя таго, у ДАІ нагадалі, што да 30 ліпеня ў Мінску праходзіць спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Хуткасць».

Как вам новость?
Головоломки