На Вялікдзень пракуратура шукала Мілінкевіча

25.04.2011 17:09
Архив Редакция

У нядзелю, 24 красавіка, следчыя пракуратуры шукалі кіраўніка Руху "За Свабоду" Аляксандра Мілінкевіча, спрабуючы даведацца месца яго знаходжання праз аднадумцаў палітыка. Па якой прычыне апазіцыйным лідарам пракуратура зацікавілася на Вялікдзень, супрацоўнікі ведамства не ўдакладнілі.

Сам Аляксандр Мілінкевіч знаходзіцца за межамі тэрыторыі Беларусі ў камандзіроўцы, паведамілі ў прэс-службе палітыка. Яго паплечнікі лічаць, што лідара руху шукаюць, каб дапытаць яго па справе аб тэракце, які адбыўся ў мінскім метро 11 красавіка.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, 25 красавіка следчы Мінскай гарадской пракуратуры дапытаў як сведку па справе аб тэракце кіраўніка партыі «Справядлівы свет» Сяргея Калякіна, а 26 красавіка ў пракуратуру выклікаюць па гэтай справе намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва.

Раней Генеральная пракуратура Беларусі вынесла папярэджанні Аляксандру Мілінкевічу за «распаўсюд неабгрунтаванай інфармацыі аб трагічных падзеях у Мінскім метрапалітэне».

Как вам новость?
Головоломки