На харчаванне мінчукі выдаткоўваюць 37,8% сваіх даходаў

14.03.2011 10:45
Архив Редакция

У 2010 годзе хатнія гаспадаркі трацілі на куплю прадуктаў харчавання і харчаванне па-за домам у сярэднім за месяц 688 тыс. рублёў, або 37,8% усіх спажывецкіх выдаткаў. Пры гэтым, у 2000 годзе доля выдаткаў на харчаванне складала 58,1%, у 2005 годзе — 43,6%, у 2008 годзе — 39,9%, у 2009 годзе — 38,2%. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным камітэце горада Мінску.

На куплю мяса і мясапрадуктаў прыпадала 32,3% (у 2009 годзе — 32,9%) даходаў мінчукоў, малака і малочных прадуктаў — 17,2% (17,4%), хлеба і хлебапрадуктаў — 12,2% (12, 1%), рыбы і рыбапрадуктаў — 5,6% (5,7%), цукру і кандытарскіх вырабаў — 5,2% (4,8%), садавіны і ягад — 8,4%, (8,7%) , яек — 1,9% (1,9%), алею, маргарыну і іншых тлушчаў — 1,3% (1,2%), бульбы — 1,5%, (1,1%).

За 2010 год у сярэднім адзін жыхар Мінску з’еў 63 кілаграмы хлеба і хлебапрадуктаў (рост на 1,6%), 73 кілаграмы мяса і мясапрадуктаў (рост на 5,7%), 15 кілаграмаў рыбы і рыбапрадуктаў, 7 кілаграмаў алею, маргарыну і іншых тлушчаў, 185 штук яек (рост на 6,3%), 39 кілаграмаў бульбы (зніжэнне на 4,9%), 78 кілаграмаў гародніны і бахчавых (рост на 1,3%), 81 кілаграм садавіны і ягад, 28 кілаграмаў цукру і кандытарскіх вырабаў (рост на 7,7%), 303 кілаграмы малака і малочных прадуктаў (зніжэнне на 2,6%).

У суткі сярэднім адзін мінчук спажываў 2285 кілакалорый, што на 106 больш, чым у 2009 годзе. Так, сярэднесутачнае спажыванне бялкоў узрасло на 3,5%, тлушчаў — на 7,9%, вугляводаў — на 2,1%.

Вырабілі на дачных участках і атрымалі ў падарунак мінчукі 39,3% (у 2009 годзе — 51,1%) бульбы, 37,3% (42,9%) гародніны і бахчавых, 19,5% (25%) садавіны і ягад, 3,8% (6,1%) рыбы і рыбапрадуктаў, 5,8% (8,9%) яек, 3,1% (3,9%) мяса і мясапрадуктаў, 0,9% (1,3% ) малака і малочных прадуктаў.

Как вам новость?
Головоломки