На забруджанай ад ЧАЭС тэрыторыі пасадзяць лес

03.08.2010 14:52
Архив Редакция

Умерана забруджаныя тэрыторыі, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, аддалі ў распараджэнне мясцовай лясной гаспадаркі. На землях, дзе ўзровень радыяцыйнага забруджання не перавышае 15 кюры, будуць прымяняць спецыяльныя тэхналогіі вырошчвання чыстага лесу.

Па словах спецыяліста з Дэпартаменту па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС МНС Беларусі, падобныя тэхналогіі ў краіне ўкараняюцца з 1990-х гадоў. Іх распрацоўкай займаюцца ў Інстытуце радыялогіі МНС, Інстытуце глебазнаўства і аграхіміі НАН, Інстытуце агародніцтва НАН і іншых НДІ, у тым ліку расійскіх і ўкраінскіх. Выкарыстанне дадзеных тэхналогіяў дазваляе мінімізаваць назапашанне радыенуклідаў і дазваляе атрымліваць чыстую прадукцыю.

У цяперашні час тэрыторыі, на якіх адменены кантрольна-прапускны рэжым, аднак захоўваецца асаблівы прававы рэжым, складаюць звыш пяці тысяч гектараў, перадае «Рэспубліка».

Па словах вядучага спецыяліста адміністрацыі зонаў адчужэння і адсялення па Клімавіцкім раёне Сяргея Салановіча, на такіх тэрыторыях па-ранейшаму нельга разводзіць вогнішчы і скідаць смецце. Збіраць грыбы і ягады ў такіх месцах не забараняюць, аднак іх абавязкова трэба правяраць у лабараторыях на прадмет утрымання радыенуклідаў.

Как вам новость?
Головоломки