На заводзе ў Гомелі на працоўных выліўся распалены метал

09.03.2011 16:18
Архив Редакция

Раніцай 8 сакавіка ў Гомельскую гарадскую клінічную лякарню № 1 паступілі двое супрацоўнікаў Гомельскага ліцейнага завода "Цэнтраліт" з тэрмічнымі апёкамі ног і твару, якія ўзніклі з прычыны таго, што ў 05:40 на працоўным месцы на мужчын перакуліўся коўш з распаленым металам. Пра гэта паведамілі ва УУС Гомельскага аблвыканкама.

Пракуратура Савецкага раёна горада праводзіць праверку па факце дадзенага надзвычайнага здарэння, паведамляе БелаПАН.

Как вам новость?
Головоломки