На заводзе ў Рагачове знайшлі тры кілаграмы ртуці

22.09.2010 12:25
Архив Редакция

У Гомельскай вобласці на Рагачоўскім заводзе жалезабетонных вырабаў 21 верасня ратавальнікі знайшлі жалезны посуд з трыма кілаграмамі ртуці. Пра гэта паведамілі ў Гомельскім абласным упраўленні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі.

Як высветлілася, на тэрыторыі завода пры правядзенні пагрузачна-разгрузных прац рабочыя прадпрыемства знайшлі падазроны жалезны посуд, перадае БелаПАН.

Выкліканыя на месца здарэння супрацоўнікі аддзялення няштатнай службы хімічнай, радыяцыйнай абароны Рагачоўскага РАНС абследавалі тэрыторыю.

Яны вызначылі, што ў пасудзіне знаходзіцца металічная ртуць класа D. Да моманту прыбыцця ратавальнікаў небяспечнае рэчыва разлілося на плошчы 0,5 квадратных метра.

Как вам новость?