На ўзбярэжжы Свіслачы ў Мінску ўсталююць 20 тэлескопаў

21.04.2010 17:38
Архив Редакция

24 красавіка ў Цэнтральным дзіцячым парку імя Горкага адбудзецца свята з нагоды Міжнароднага дня астраноміі, будзе усталявана 20 тэлескопаў. На ўзбярэжжы ракі Свіслач ля помніка Горкаму ў 17:00 будуць усталяваныя тэлескопы розных мадэляў.

Арганізатары свята — абсерваторыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і лабараторыя «Планетарый» Палаца дзяцей і моладзі. Кожны ахвотнік зможа ўбачыць Сонца, Венеру, Марс, кратары, моры і горы Месяца, іншыя нябесныя целы, — паведамляе афіцыйны сайт БДУ.

Акрамя таго, у парку Горкага будзе арганізавана выстава фатаздымкаў касмічных аб’ектаў і з’яваў, а ўдзельнікі мінскага астраклубу распавядуць пра таямніцы Сусвету і адкажуць на пытанні. У планетарыі таксама пройдзе папулярная лекцыя пра зорнае неба.

Міжнародны дзень астраноміі ўпершыню адзначаўся ў ЗША 24 красавіка 1973 годзе і з таго часу святкуецца ў многіх краінах свету.

Как вам новость?
Головоломки