Набыць "Белдзяржстрах" захацела польская PZU

30.03.2010 09:35
Архив Редакция

Купляй Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства " Белдзяржстрах" зацікавілася польская страхавая група PZU. Пра гэта распавяла крыніца, блізка знаёмая з адным з кіраўнікоў беларускай кампаніі. Тым часам, у " Белдзяржстраху" каментаваць інфармацыю адмовіліся.

«PZU звярнулася ў беларускую кампанію з прапановай пра яе магчымую куплю ў выпадку акцыянавання», — цытуюць расійскія «Ведомости» словы крыніцы.

У сваю чаргу, начальнік галоўнага кіравання страхавога нагляду Беларусі Віктар Сяржынскі таксама пацвердзіў намер польскай страхавой групы купіць » Белдзяржстрах».  «Былі прапановы пра ўдзел у капітале » Белдзяржстраху» як з Захаду, так і з Усходу», — сказаў Віктар Сяржынскі, не ўдакладніўшы назвы кампаній, і не распавёўшы ў чым сутнасць прапаноў PZU.

Як паведамляе расійскае выданне, PZU з’яўляецца найбуйнейшым страхавальнікам Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, кантрольны пакет акцый кампаніі належыць дзяржаве. Па дадзеных кампаніі, яна кантралюе 40% мясцовага страхавога рынка.

Як раней паведамляў Тэлеграф, урад Беларусі ўнёс ў план прыватызацыі аб’ектаў рэспубліканскай уласнасці на гэты год дадаткова яшчэ шэсць прадпрыемстваў, у ліку якіх » Белдзяржстрах».

Апроч вызначанай прыватызацыі «Белдзяржстраху», які ўваходзіць у сістэму мінфіна, таксама мяркуецца прыватызаваць рэспубліканскае даччынае ўнітарнае страхавое прадпрыемства «Стравіта» і рэспубліканскае дыяментаапрцоўчае ўнітарнае прадпрыемства «Гомельскае ПА «Крышталь».

Как вам новость?