Нацбанк: аб'ём замежных інвестыцыяў ўпаў у 2,2 разы

20.07.2010 10:02
Архив Редакция

Нацыянальны банк Беларусі зафіксаваў у першым квартале 2010 года зніжэнне прытоку па колькасці аперацыяў з капіталам і фінансавых аперацыяў аплатнага балансу ў 2,2 разы ў параўнанні са студзенем-сакавіком 2009 года. Прыток замежных інвестыцый у пачатку года склаў 1,293 млрд. даляраў, расказалі ў Нацбанку.

Як праінфармавалі ў галоўным банку краіны, сальда прамых інвестыцыяў у студзені-сакавіку 2010 года знізілася ў параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года на 10,1% да 901,2 млн. даляраў, перадае ПРАЙМ-ТАСС.

Што ж тычыцца партфельных інвестыцыяў, то іх сальда ў першым квартале 2010 года склала мінус 9,8 млн. даляраў супраць 9,4 млн. даляраў у студзені-сакавіку мінулага года.