Нацбанк абвясціў аб паніжэнні стаўкі рэфінансавання да 11% гадавых

12.08.2010 09:13
Архив Редакция

У Беларусі стаўка рэфінансавання будзе зніжана на 0,5%. З 18 жніўня гэты паказчык будзе раўняцца 11% гадавых. Адпаведную пастанову № 335 9 жніўня прыняў Нацыянальны банк Беларусі. "Чарговае змяненне стаўкі рэфінансавання накіравана на зніжэнне агульнага ўзроўню працэнтных ставак у эканоміцы", — распавялі ў Нацбанку.

У галоўным банку краіны адзначылі, што зніжэнне стаўкі рэфінансавання з’яўляецца важным фактарам забеспячэння эканамічнага росту, мадэрнізацыі і структурнай перабудовы вытворчасці ў мэтах выхаду на якасна новы ўзровень сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, перадае БелТА.

Зніжэнню агульнага ўзроўню працэнтных ставак садзейнічае і стабільная эканамічная сітуацыя, што складаецца ў краіне, у тым ліку невысокая інтэнсіўнасць інфляцыйных працэсаў. Пры гэтым захоўваецца дадатны ў рэальным выражэнні ўзровень адсоткавых ставак банкаў па рублёвых унёсках, які істотна вышэйшы за даходнасць ад захоўвання грашовых сродкаў у замежнай валюце.

У першым паўгоддзі 2010 года Нацбанк зніжаў стаўку рэфінансавання тры разы — з 13,5% у студзені да 12% гадавых у чэрвені. З 14 ліпеня яна была зніжана яшчэ на 0,5 працэнтнага пункта да 11,5%. Такім чынам, па гэтым паказчыку Нацыянальны банк увайшоў у калідор 9-12%, які вызначаны асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2010 год.

Как вам новость?
Головоломки