Нацбанк: адмоўнае сальда Беларусі склала 132,8 млн. даляраў

09.04.2010 12:26
Архив Редакция

Па дадзеных Нацыянальнага банка Беларусі, у лютым цяперашняга года адмоўнае сальда вонкавага гандлю таварамі і паслугамі склала 285,2 млн. даляраў. Такім чынам, як паведамляецца, па выніках двух першых месяцаў гэтага года адмоўнае сальда вонкавага гандлю таварамі і паслугамі склала 132,8 млн. даляраў супраць 840,9 млн. за аналагічны перыяд мінулага года.

«У прыватнасці, сальда вонкавага гандлю таварамі ў студзені-лютым 2010 года склалася адмоўным у памеры 430,2 млн. даляраў (супраць 1,07 млрд. у студзене-лютым мінулага года), паслугамі — станоўчым у памеры 297,4 млн. (супраць 235,6 млн. летась) «, — сведчаць дадзеныя НББ, перадае АФН.

Як паведамляецца, замежнагандлёвы зварот тавараў і паслуг павялічыўся за першыя два месяцы гэтага года на 17,1% у параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года і склаў 8,29 млрд. даляраў. Экспарт тавараў і паслуг вырас на 31,2% да 4,08 млрд., імпарт — на 6,6% да 4,21 млрд. даляраў.

Замежнагандлёвы зварот тавараў склаў 7,36 млрд. даляраў (павялічыўся на 16,4%), экспарт — 3,46 млрд. даляраў (на 32%), імпарт — 3,89 млрд. даляраў (на 5,2%). У сваю чаргу, замежнагандлёвы зварот паслуг склаў 932,8 млн. даляраў (рост на 26,8%), экспарт — 615,1 млн. даляраў (на 26,6%), імпарт — 317,7 млн. даляраў (рост на 27%).

Как вам новость?