Нацбанк: адмоўнае сальда Беларусі склала 1,81 млрд. даляраў

13.07.2010 16:27
Архив Редакция

У Беларусі за першыя пяць месяцаў гэтага года сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі склалася адмоўным у памеры 1,81 млрд. даляраў, што на 27,5% менш чым за аналагічны перыяд мінулага года. Пра гэта сведчаць дадзеныя Нацыянальнага банка Беларусі.

У прыватнасці, сальда знешняга гандлю таварамі ў студзені-траўні 2010 года склалася адмоўным у памеры 2,57 млрд. даляраў, што на 16,5% менш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паслугамі — дадатным у памеры 764,9 млн. даляраў (на 30,8% больш).

Знешнегандлёвы зварот тавараў і паслуг павялічыўся ў студзені-траўні гэтага года на 20,8% у параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года і склаў 23,74 млрд. даляраў. Экспарт тавараў і паслуг вырас на 27,9% да 10,96 млрд. даляраў, імпарт — на 15,4% да 12,77 млрд. даляраў, перадае АФН.

Знешнегандлёвы зварот тавараў склаў 21,08 млрд. даляраў (рост на 19,4%), экспарт — 9,25 млрд. даляраў (рост на 27%), імпарт — 11,82 млрд. даляраў (рост на 14,1%) .

Знешнегандлёвы зварот паслуг склаў 2,66 млрд. даляраў (рост на 33,5%), экспарт — 1,71 млрд. даляраў (рост на 32,9%), імпарт — 949,8 млн. даляраў (рост на 34,6 %).