Нацбанк: актывы банкаўскага сектара Беларусі за І квартал выраслі на 4,2%

30.04.2010 16:30
Архив Редакция

Актывы банкаўскага сектара Беларусі ў І квартале бягучага года ўзраслі на 4,2%, ці на 3,5 трыльёны рублёў і склалі 86,76 трыльёнаў рублёў. Аб'ём устаўнога фонду банкаў за студзень-сакавік павялічыўся на 40,4 мільярды і на 1 красавіка склаў 9,6 трыльёнаў рублёў.

Аб’ём прыцягнутых грашовых сродкаў насельніцтва за І квартал бягучага года вырас на 1,57 трыльёны рублёў (8,4%). Па стане на 1 красавіка 2010 года ён склаў 20,33 трыльёны рублёў. Як паведамляе ўпраўленне інфармацыі Нацбанку, у сярэднім на аднаго жыхара рэспублікі на 1 красавіка 2010 года даводзілася 2144,1 тыс. рублёў зберажэнняў, змешчаных у банкаўскіх укладах і ашчадных сертыфікатах. Гэта эквівалентна 720 далярам ЗША. Адносна супастаўнай даты мінулага года дадзены паказчык вырас на 540,7 тыс. рублёў, ці ў 1,34 разы.

Нацбанк: працэнтныя стаўкі на фінансавым рынку змяншаюцца

Як было абвешчана 30 красавіка, Нацыянальны банк распачаў меры па далейшым патанненні крэдытных рэсурсаў. Так, у сакавіку бягучага года стаўка па новых тэрміновых дэпазітах у рублях склалася на ўзроўні 16,1% гадавых, што на 1,6 працэнтнага пункту ніжэй, чым у студзені. Абвешчаная сярэдняя працэнтная стаўка па новых крэдытах банкаў у беларускіх рублях склалася на ўзроўні 19,6% гадавых, зменшыўшыся ў параўнанні са студзенем на 0,9 працэнтнага пункту.

За студзень-сакавік бягучага года банкі выдалі крэдытаў эканоміцы ў беларускіх рублях і замежнай валюце на суму амаль 21,6 трыльёнаў рублёў, што на 38% больш, чым у аналагічным перыядзе мінулага года.

Как вам новость?
Головоломки