Нацбанк: Беларусь звужае валютны калідор

03.01.2011 08:55
Архив Редакция

Адным з асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на 2011 год з'яўляецца звужэнне валютнага калідора да +/-8%. Як растлумачылі ў Нацыянальным банку Беларусі, курс рубля ў адносінах да кошту кошыка замежных валют зможа адхіляцца на 8% ад цэнтральнага значэння, роўнага кошту кошыка, што склаўся да пачатку 2011 года. У 2010 годзе валютны калідор складаў +/-10%. 

Акрамя таго згодна з асноўнымi напрамкамi грашова-крэдытнай палітыкі на 2011 год прадугледжваецца прывязка курсу нацыянальнай валюты да кошыка замежных валют (даляра, еўра і расійскага рубля), перадае БелаПАН.

Паводле інфармацыі Нацбанка, у 2010 годзе курс рубля ў адносінах да валютнага кошыка знізіўся на 2%. У прыватнасці, да даляра курс рубля знізіўся на 4,79%, да расійскага рубля — на 3,99%, да еўра — умацаваўся на 2,6%.

Як раней перадаваў Тэлеграф, 23 снежня, падводзячы вынікі года, старшыня праўлення Нацбанка Пётр Пракаповіч даклаў прэзідэнту Беларусі аб поўным выкананні банкаўскай сістэмай ўсіх паказчыкаў грашова-крэдытнай палітыкі на 2010 год. Пётр Пракаповіч заявіў, што курс нацыянальнай валюты стабільны, а да кошыка замежных валют рубель дэвальваваў на 1,5% у параўнанні з пачаткам года. Старшыня Нацбанка запэўніў кіраўніка дзяржавы, што банкаўская сістэма краіны гатова да выканання задач, пастаўленых перад ёй у 2011 годзе.

Как вам новость?
Головоломки