Нацбанк Беларусі: дэнамінацыя магчымая

10.12.2010 09:20
Архив Редакция

Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Пётр Пракаповіч не выключае правядзення дэнамінацыі беларускага рубля. "Скажу так: дэнамінацыя ў нашай краіне магчымая, але назваць яе дакладную дату не магу. Гэта залежыць ад шматлікіх фактараў. Магчыма, да дэнамінацыі пройдзе яшчэ два-тры гады", — паведаміў кіраўнік Нацбанка, адзначыўшы, што праводзіць дэнамінацыю "ў нейкім сэнсе пара".

«Але адна з характарыстык пераходнай эканомікі — высокі ўзровень інфляцыі. За мінулыя гады ў беларускіх грошай назапасілася нямала «лішніх» нулёў», — адзначыў Пётр Пракаповіч.

Як перадае «Рэспубліка«, па яго словах, для правядзення дэнамінацыі трэба час на падрыхтоўку, каб выдаць указ прэзідэнта, стварыць нарматыўна-прававую базу і іншае. «Да дэнамінацыі трэба будзе рыхтавацца як мінімум на працягу паўгода. Так што дэнамінацыі праз 20 дзён не можа быць нават тэарэтычна, не кажучы аб практычным баку пытання», — паведаміў ён.

Першы раз дэнамінацыя рубля праводзілася 20 жніўня 1994 у дзесяць разоў. У другі раз яна прайшла з 1 студзеня 2000 года ў 1000 разоў. Тады ўвялі купюры вартасцю 1, 5,10, 20, 50, 100, 500, 1000, 5000 рублёў.

Как вам новость?
Головоломки