Нацбанк Беларусі друкуе новыя грошы

18.11.2010 12:40
Архив Редакция

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь 1 снежня 2010 года ўвядзе ў абарачэнне памятную банкноту «Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. 20 год» наміналам 20 тыс. рублёў і накладам 3 тыс. штук. Яе выпуск прымеркаваны да 20-годдзя стварэння галоўнага банка краіны.

«Памятная банкнота «Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. 20 год» выраблена на аснове дваццацітысячнай купюры, якая знаходзіцца ў абарачэнні, шляхам прыпрасоўкі на вялікім купонным полі банкноты галаграмы з надпісам у чатыры радкі: НБ 20 год 1991-2011», — паведамілі карэспандэнту Тэлеграфа ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка.

Банкнота змешчана ў спецыяльную ўпакоўку-буклет. На яе адным баку знаходзяцца надпісы: НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ, НБРБ і элементы архітэктурнага афармлення будынка галоўнага банка краіны, скрозь якія праглядаецца выява дваццацітысячнай купюры. На ўнутраным баку ўпакоўкі, фон якой запоўнены тымі ж элементамі архітэктурнага афармлення будынка, прымацаваны празрысты клемташ са змешчанай у яго памятнай банкнотай. Упакоўка-буклет разам з памятнай банкнотай ўкладаюцца ў падарункавы канверт, які аформлены ў падобным з буклетам стылі.

«Выпушчаная ў абарачэнне памятная банкнота «Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. 20 год» наміналам 20 000 рублёў з’яўляецца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь і абавязковая да прыёму па намінальным кошце ва ўсе віды плацяжоў без усялякіх абмежаванняў», — адзначылі ў Нацбанку.

Как вам новость?