Нацбанк Беларусі турбуе дэфіцыт на валютным рынку краіны

30.08.2010 09:58
Архив Редакция

Кіраўнік Нацыянальнага банка Беларусі Пётр Пракаповіч назваў найбольш праблемным пытаннем для банкаўскай сістэмы і эканомікі краіны дэфіцыт, які развіваецца на ўнутраным валютным рынку, дысбаланс попыту і прапановы замежнай валюты. Пра гэта старшыня праўлення НББ казаў 27 жніўня падчас дакладу ўрада і галоўнага банка краіны аб працы эканомікі і сацыяльна-эканамічным развіцці прэзідэнту.

Па словах Пятра Пракаповіча, валютны дэфіцыт у краіне давялося папаўняць за кошт золатавалютных рэзерваў, а скуплялі валюту ў асноўным прадпрыемствы, распавялі ў Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы.

У сваю чаргу, Аляксандр Лукашэнка датычна гэтага катэгарычны. «Прадпрыемства ўзяло валюту — вярні дзяржаве гэтую валюту», — падкрэсліў беларускі лідар падчас нарады.

Акрамя таго, як ужо перадаваў Тэлеграф, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што калі раней прадпрыемствы з’яўляліся асноўнымі пастаўшчыкамі валюты, то цяпер становішча змянілася цалкам наадварот.

Кіраўнік дзяржавы таксама запатрабаваў ад урада і Нацбанка канкрэтных прапаноў па рашэнні наяўных праблемаў да канца гэтага года.

Как вам новость?
Головоломки