Нацбанк Беларусі ўводзіць у абарачэнне новыя банкноты

02.03.2011 15:37
Архив Редакция

З 15 сакавік 2011 Нацыянальны банк Беларусі ўводзіць у абарачэнне новыя банкноты наміналам 500 рублёў, 1000 рублёў, 10000 рублёў і 20000 рублёў узору 2000 года мадыфікацыі 2011 года. Як растлумачылі ў Нацбанку, старыя банкноты таксама застаюцца ў абарачэнні.

У Нацбанку заявілі, што ўвядзенне новых банкнотаў звязана з неабходнасцю «ўзмацнення ахоўных прыкметаў і ўдасканалення візуальных элементаў абароны». Выявы пярэдняга і адваротнага бакоў, каляровая гама і памер новых мадыфікаваных банкнотаў засталіся ранейшымі.

У новых банкнотах замест палімернай празрыстай ніткі з тэкстам «НБРБ» у прамой і перавернутай выяве ў паперу ўведзена металізаваная ахоўная нітка «ныраючага» тыпу з участкамі, якія выходзяць на паверхню паперы ў выглядзе бліскучых прастакутнікаў, якія ўтвараюць пункцірную лінію. Пры разглядзе банкноты на прасвет ахоўная нітка выглядае суцэльнай цёмнай паласой.

Мадыфікаваныя банкноты, якія ўводзяць у абарачэнне, з’яўляюцца законным плацежным сродкам, абавязковым да прыёму па намінальным кошце без усялякіх абмежаванняў.

Как вам новость?
Головоломки