Нацбанк: беларусы пачалі больш прадаваць валюту

11.06.2010 13:22
Архив Редакция

У траўні гэтага года чысты продаж беларусамі замежнай валюты, як наяўнай так і безнаяўнай, склаў 29,9 млн. даляраў у эквіваленце. Пра гэта паведамляе галоўны банк краіны. Па дадзеных Нацбанка, у красавіку беларусы прадалі чыстай замежнай валюты на суму 3,6 млн. даляраў у эквіваленце, а ў сакавіку купілі чыстай валюты на суму 33,7 млн. даляраў.

У прыватнасці, у траўні грамадзяне краіны прадалі валюты ў памеры 576,3 млн. даляраў у эквіваленце (супраць 517,1 млн. даляраў у красавіку), а купілі — 546,3 млн. даляраў (супраць 513,5 млн. даляраў), перадае АФН.

У тым ліку продаж наяўнай валюты склаў 565,7 млн. даляраў, а купля склала 520,5 млн. даляраў у эквіваленце. Па дадзеных Нацбанка, продаж і купля безнаяўнай валюты склалі 10,5 млн. даляраў і 25,8 млн. даляраў у эквіваленце адпаведна.

Па наяўнай валюце склалася чыстая прапанова на суму 45,2 млн. даляраў. Па безнаяўнай валюце чысты попыт склаўся на суму 15,3 млн. даляраў.

Как вам новость?