Нацбанк: беларусы прадаюць наяўную валюту ў рэкордных аб'ёмах

19.10.2010 15:42
Архив Редакция

У жніўні 2010 года аб'ём продажу фізічнымі асобамі наяўнай валюты беларускім банкам павялічыўся на 62,5 млн. даляраў і дасягнуў 603 млн. даляраў. Як паведамілі ў Нацыянальным банку Беларусі, гэта максімальны паказчык з верасня 2008 года. Некаторыя эксперты лічаць, што рост продажу наяўнай валюты можа мець сезонны характар.

Акрамя таго ў Нацбанку адзначаюць рост аб’ёму набыцця наяўнай валюты насельніцтвам. У жніўні гэты паказчык дасягнуў 610,3 млн. даляраў. Такім чынам, у жніўні беларусы купілі замежнай валюты больш, чым прадалі на 7,3 млн. даляраў. Разам з тым у ліпені гэты паказчык складаў 32,4 млн. даляраў, паведамляе газета «Беларусы і рынак».

Аб’ём продажу валюты на ўнутраным рынку Беларусі суб’ектамі гаспадарання — рэзідэнтамі краіны ў жніўні гэтага года знізіўся ў параўнанні з ліпенем да 1,3 млрд. даляраў. У той жа час, за гэты перыяд суб’екты гаспадарання — рэзідэнты купілі валюты на 1,7 млрд. даляраў. Такім чынам, у чыстым выглядзе рэзідэнты набылі на ўнутраным рынку 409,6 млн. даляраў, што прыкладна ў два разы больш, чым у ліпені гэтага года.

Суб’екты гаспадарання — нерэзідэнты краіны ў жніўні на ўнутраным рынку Беларусі купілі валюты на 123,3 млн. даляраў, а прадалі — на 113,8 млн. даляраў. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года аб’ёмы куплі-продажу валюты выраслі прыкладна ў тры разы.

Как вам новость?
Головоломки