Нацбанк: беларусы ўсё больш бяруць, але не аддаюць крэдыты

21.05.2010 12:14
Архив Редакция

Агульная сума выдадзеных банкаўскіх крэдытаў у студзени-красавіку гэтага года павялічылася на 41,2%. За гэты перыяд беларускія банкі прадставілі крэдытаў на агульную суму 30,63 трлн. рублёў, што на 8,94 трлн. рублёў больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Разам з тым, запазычанасць насельніцтва па крэдытах расце, паведамілі ў Нацбанку Беларусі.

«У цэлым запазычанасць эканомікі і насельніцтва па банкаўскіх крэдытах на першага траўня дасягнула 68,05 трлн. рублёў і ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ўзрасла на 17,07 трлн. рублёў, ці на 33,5%. Пры гэтым запазычанасць па кароткатэрміновых крэдытах павялічылася на 4,38 трлн. рублёў, ці на 32,1%, і склала 17,96 трлн. рублёў, па доўгатэрміновых крэдытах — на 12,71 трлн. рублёў, ці на 34%, і склала 50,1 трлн. рублёў. Узрасла доля рублёвага складніку ў агульным аб’ёме крэдытнай запазычанасці насельніцтва. Калі год таму яна складала 72,6%, то ў наш час — 84,4%», — паведамляе ўпраўленне інфармацыі Нацбанка.
Як запэўнівае Нацбанка, «узмацненне пазітыўных тэндэнцый у эканоміцы і фінансавай сферы краіны» дало магчымасць працягнуць зніжэнне ўзроўню адсоткавых ставак, пачатае ў снежні 2009 года. «Так, з 17 лютага 2010 г. стаўка рэфінансавання была паменшана на 0,5 працэнтнага пункту да 13% гадавых, з 19 красавіка — да 12,5%, а з 12 траўня — да 12% гадавых», — расказалі ў Нацбанку.
«Поўная працэнтная стаўка па новых крэдытах юрыдычным, фізічным асобам, індывідуальным прадпрымальнікам у красавіку склала 18,41% гадавых і ў параўнанні з красавіком 2009 года паменшылася на 3,24 працэнтнага пункту», — гаворыцца ў паведамленні ўпраўлення інфармацыі Нацыянальнага банка Беларусі.
Нацбанк плануе да канца гэтага года зніжэнне стаўкі па новых крэдытах нефінансаваму сектару да 12-15% гадавых.

Как вам новость?
Головоломки