Нацбанк: чуткі аб дэвальвацыі — правакацыя і хлусня

09.03.2011 17:32
Архив Редакция

Нацыянальны банк Беларусі абверг інфармацыю аб павышэнні курсу даляра да 3,8 тыс. рублёў. Як распавёў начальнік упраўлення інфармацыі Нацыянальнага банка Анатоль Драздоў, галоўны банк краіны праводзіць дэвальвацыю не будзе. Пры гэтым прадстаўнік Нацбанка назваў чуткі аб павышэнні курсу даляра правакацыяй і хлуснёй.

«Натуральна, дэвальвацыі не будзе. Пра гэта мы гаварылі яшчэ ў мінулым годзе, калі сцвярджалі параметры хістанні курсаў кошыка. Ёсць прафесійныя правакатары і хлусы, якія рэгулярна гэтым займаюцца. Усё гэта трызненне і шызафрэнія, што яны распаўсюджваюць, мы каментаваць не можам. Каментарам гэта не паддаецца», — сказаў Анатоль Драздоў, перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Між тым сёння раніцай праверыць курсы валют на сайце Нацбанка было немагчыма — ён не працаваў. Па словах Анатоля Драздова, сайт мог не працаваць праз вялікі наплыў людзей. «Я мяркую, што магчымыя збоі ў працы сайта былі звязаны як раз з распаўсюджваннем гэтых плётак. Вельмі шмат людзей заходзіла на сайт, спрабавала паглядзець, ці праўда гэтая «страшылка».

Как вам новость?
Головоломки