Нацбанк: дэвальвацыі ў Беларусі няма і 100% не будзе

10.11.2010 11:11
Архив Редакция

Прэс-сакратар Нацбанка Анатоль Драздоў, каментуючы зніжэнне курсу рубля, паведаміў, што дэвальвацыі няма і не будзе ў 2010 годзе. «Тое, што цяпер адбываецца з беларускім рублём, з'яўляецца абсалютна нармальнай эканамічнай сітуацыяй. Курс беларускага рубля вагаецца ў межах калідора, які быў абвешчаны загадзя. І 100% за гэты калідор у 2010 годзе ён не выйдзе», — адзначыў ён.

Дапушчальная мяжа ваганняў курсу рубля ў адносінах да кошыка валют на 2010 год складае 10%. Аднак Нацыянальны банк імкнуўся ўтрымаць ваганні рубля ў межах 2% ад узроўню пачатку года. Тым не менш, на мінулым тыдні валютны кошык падаражэў у адносінах да рубля на 1,15%, перавысіўшы на 4,56% узровень 31 снежня 2009 года. Курс еўра вырас на 2,9% да чарговага гістарычнага максімуму — 4,291 рубель за адзін еўра, на 0,3% падняліся курсы даляра і расійскага рубля.

У сувязі з гэтым, расійскія эксперты выказалі здагадку, што Нацбанк такім чынам прыступіў да дэвальвацыі рубля да кошыку валют больш хуткімі тэмпамі, чым раней, перадае Ale.by.

«Так, я бачыў падобную інфармацыю на расійскіх сайтах. Аднак упэўнены, што расійскім парталам складана запужаць беларусаў. А інтэрпрэтаваць факты можна як заўгодна», — паведаміў Анатоль Драздоў.

Как вам новость?