Нацбанк фактычна дэвальваваў рубель

11.05.2011 10:54
Архив Редакция

З 11 траўня 2011 года Нацыянальны банк Беларусі адмяняе рэкамендацыйныя абмежаванні па ўстанаўленню банкамі курсаў угодаў па куплі-продажы замежнай валюты з насельніцтвам, устаноўленыя ў памеры +/-2% ад афіцыйнага курсу. Як растлумачылі ў Нацбанку, гэта зроблена ў "рамках рэалізацыі плана паэтапнага выхаду на адзіны курс беларускага рубля і стабілізацыі сітуацыі на ўнутраным валютным рынку".

У Нацбанку заявілі, што прычынай дэфіцыту валюты ў сакавіку гэтага года стаў павышаны попыт насельніцтва на наяўную замежную валюту для набыцця аўтамабіляў за мяжой. Акрамя таго, на сітуацыю на валютным рынку, па меркаванні экспертаў Нацбанка, паўплывалі «розныя чуткі, якія правакуюць ажыятажныя паводзіны насельніцтва».

Разам з тым, у Нацбанку ўпэўнены, што выкарыстанне рынкавых падыходаў да фармавання курсу рубля пры ажыццяўленні ўгодаў з фізічнымі асобамі дазволіць задаволіць попыт беларусаў на замежную валюту. Акрамя таго, гэта «пазбавіць сэнсу далейшае актыўнае набыццё замежнай валюты насельніцтвам для стварэння зберажэнняў, якое назіралася ў апошні час у сувязі з чаканнем змены абменнага курсу», лічаць у Нацбанку.

Как вам новость?
Головоломки