Нацбанк канчаткова забараніў выдачу валютных крэдытаў

27.12.2010 11:29
Архив Редакция

Нацыянальны банк Беларусі сваёй пастановай № 557 ад 17 снежня ўвёў пастаянную забарону на выдачу валютных крэдытаў фізічным асобам.

Дадзены дакумент унёс змены ў раней прынятую пастанову № 105 ад 14 ліпеня 2009 года, якой устанаўлівалася часовая забарона на выдачу валютных крэдытаў насельніцтву — да 1 студзеня 2011 года, паведамляе АФН.

Прэс-сакратар галоўнага банка краіны Анатоль Драздоў патлумачыў, што зроблена гэта ў мэтах дэдалярызацыі эканомікі, зніжэння валютных рызык для грамадзян і банкаўскай сістэмы Беларусі, перадае БелТА.

Рашэнне аб прыпыненні выдачы валютных крэдытаў фізічным асобам Нацбанк прыняў у 2009 годзе ў сувязі з узмацненнем рызык невяртання валютных крэдытаў на фоне паглыблення крызісу і зніжэння даходаў грамадзян.

У структуры крэдытнага партфеля банкаўскай сістэмы Беларусі валютныя крэдыты складалі 25% па стане на першага ліпеня 2009 года. Галоўны банк краіны ў ліпені 2009 года паведамляў, што ў некаторых камерцыйных банках запазычанасць па такіх крэдытах даходзіла да 70%.

«Гэта будзе спрыяць абароне і забеспячэнню ўстойлівасці беларускага рубля, у тым ліку яго пакупной здольнасці і курсу ў адносінах да замежных валют, а таксама ўзмацненню даверу да нацыянальнай валюты», — тлумачылі ў Нацбанку неабходнасць увядзення часовай забароны.

Как вам новость?
Головоломки