Нацбанк: ўклады насельніцтва перавысілі 20 трлн. рублёў

09.06.2010 09:16
Архив Редакция

У Нацыянальным банку паведамілі дзявятага чэрвеня, што за студзень-травень 2010 года ўклады насельніцтва выраслі амаль на 1,9 трлн. рублёў (10,4%) і па стане на першага чэрвеня ўпершыню перавысілі рубеж у 20 трлн. рублёў (каля 6,6 млрд. даляраў).

«Уклады ў нацыянальнай валюце за мінулыя пяць месяцаў павялічыліся амаль на 1,65 трлн. рублёў, або на 20,6%, і склалі больш за 9,6 трлн. рублёў. Дэпазіты ў замежнай валюце зменшыліся на 81,5 млн. даляраў, або на 2,3%, і на першага Чэрвеня склалі 3,46 млрд. даляраў», — расказалі ў галоўным банку краіны.

Пры гэтым, як адзначылі ў НББ, за травень уклады ў валюце зменшыліся на 74,8 млн. даляраў, або на 2,1%, а ўклады ў нацыянальнай валюце за мінулы месяц павялічыліся больш чым на 383 млрд. рублёў, або на 4, 1%.

«Гэта сведчыць аб росце даверу насельніцтва да нацыянальнай валюты і банкаўскай сістэмы ў цэлым, а таксама да працэнтнай палітыкі, што праводзіцца Нацыянальным банкам. Працэнтныя стаўкі па рублёвых укладах па-ранейшаму захоўваюць сваю прывабнасць і істотна перавышаюць як узровень інфляцыі, так і даходнасць зберажэнняў у замежнай валюце», — заявілі з гэтай нагоды ў Нацбанку.

«Нацыянальны банк і ў далейшым будзе праводзіць узважаную працэнтную палітыку, накіраваную на забеспячэнне даходнасці зберажэнняў у нацыянальнай валюце і пашырэнне даступнасці крэдытных рэсурсаў», — запэўнілі ў галоўным банку краіны.

Как вам новость?
Головоломки