Нацбанк: людзі задумаюцца, ці патрэбна ім валюта па такім курсе

11.05.2011 12:57
Архив Редакция

Ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка пракаментавалі рашэнне аб новых правілах продажу замежнай валюты на наяўным рынку. "Нават калі банкі выставяць курс з разліку чатыры тысячы рублёў за даляр, то насельніцтва задумаецца, ці патрэбна валюта па такім курсе", — сказаў прадстаўнік НББ.

Паводле яго слоў, рашэнне аб зняцці абмежаванняў было прынята па некалькіх прычынах, адной з якіх было імкненне збіць ажыятажны попыт на валюту з боку насельніцтва і ліквідаваць «чорны» валютны рынак, бо ў цяперашні час, на думку Нацбанка, людзі спрабуюць купіць валюту чаго б гэта ні каштавала «без асаблівых на тое прычын», перадае БелаПАН.

Прадстаўнік НББ таксама падкрэсліў, што галоўны банк краіны не мае намеру прадаваць валюту камерцыйным банкам для абменных пунктаў. «Нацыянальны банк не будзе прадаваць валюту і чапаць свае золатавалютныя рэзервы. Банкі змогуць купіць валюту там, дзе захочуць — на біржавых або пазабіржавых рынках», — заявіў ён.

Як раней паведаміў Тэлеграф, Нацбанк Беларусі адмяніў з 11 траўня рэкамендацыйныя абмежаванні па ўстанаўленні банкамі курсаў угодаў па куплі-продажы замежнай валюты з насельніцтвам, вызначаныя ў памеры +/- 2% ад афіцыйнага курсу.

Ужо да 11:00 11 траўня дзесяць камерцыйных банкаў дэвальвавалі беларускі рубель прыкладна на 30% і сталі прадаваць даляры насельніцтву па курсе да чатырох тысяч рублёў.

Між тым, эксперты лічаць, што фактычная дэвальвацыя беларускага рубля з 11 траўня не прывядзе да з’яўлення валюты ў абменных пунктах беларускіх банкаў.

Как вам новость?
Головоломки