Нацбанк: МВФ задаволены рэалізацыяй праграмы stand-by

26.05.2010 16:49
Архив Редакция

У Нацыянальным банку Беларусі заявілі па выніках працы ў краіне місіі Міжнароднага валютнага фонду, што эксперты МВФ пазітыўна ацанілі выкананне беларускімі ўладамі асноўных параметраў і ўмоваў праграмы stand-by. Таксама, як гаворыцца ў заяве НББ, у МВФ адзначылі яе дадатны ўплыў на зніжэнне ўздзеяння негатыўных знешніх фактараў на Беларусь.

«Пры гэтым было падкрэслена, што ў Беларусі захаваны ўмовы для хуткага звароту да высокіх устойлівых тэмпаў эканамічнага росту», — расказалі ў Нацбанку.
Падчас працы місіі эксперты МВФ абмеркавалі з уладамі Беларусі пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, грашова-крэдытнай і бюджэтна-падатковай палітыкі, падвялі вынікі праграмы і правялі ацэнку эфектыўнасці яе рэалізацыі.
Акрамя таго, прадстаўнікі МВФ абмеркавалі з беларускімі ўладамі перспектыўныя кірункі далейшага супрацоўніцтва, а таксама пэўныя вобласці аказання тэхнічнай падтрымкі з боку Фонда па актуальных кірунках эканамічнай палітыкі Беларусі, паведамілі ў НББ.
Праграма stand-by прадугледжвала вылучэнне Беларусі з боку МВФ стабілізацыйнага крэдыту ў аб’ёме 3,46 млрд. даляраў. У сваю чаргу, перад атрыманнем сродкаў МВФ беларускі бок абавязаўся правесці ў краіне лібералізацыю эканамічнай дзейнасці. 

Как вам новость?
Головоломки