Нацбанк не пацвярджае ўвядзенне "ценявога" курсу рубля

19.04.2011 09:09
Архив Редакция

Нацыянальны банк Беларусі не пацвярджае і не абвяргае інфармацыю аб увядзенні ў краіне для разліку паміж юрыдычнымі асобамі альтэрнатыўнага, рынкавага курсу рубля ў адносінах да замежнай валюты. "Такіх звестак у нас няма. Мы не пацвярджаем, але і не аспрэчваем гэтую інфармацыю", — сказаў начальнік упраўлення інфармацыі Нацбанка Анатоль Драздоў 18 красавіка.

Раней беларускія СМІ са спасылкай на інфармаваную крыніцу паведамілі, што НББ уводзіць на міжбанкаўскай біржы альтэрнатыўны курс рубля. Мяркуецца, што яго стварэнне дазволіць у ходзе таргоў на біржы «вызначыць маржу да афіцыйнага курсу, па якой банкі змогуць прадаваць валюту юрасобам», распавяла крыніца.

На Беларускай валютна-фондавай біржы таксама не адмовіліся каментаваць, пацвярджаць або аспрэчваць гэтую інфармацыю, паведамляе БелаПАН.

Як раней перадаваў Тэлеграф, з канца красавіка Нацбанк Беларусі адмовіўся даваць аператыўныя каментары СМІ. Тым часам беларускі рубель ужо дэвальвавалі замежныя банкі і плацежныя сістэмы, якія працуюць з электроннымі грашыма.

Как вам новость?