Нацбанк падвысіў стаўку па крэдыце авернайт да 18%

16.03.2011 10:36
Архив Редакция

З 16 сакавіка ў Беларусі на 2% павышаюцца стаўкі па аперацыях падтрымкі бягучай ліквіднасці банкаў, паведамілі ў Нацыянальным банку краіны. Згодна з рашэннем камітэту па манетарнай палітыцы Нацбанка, працэнтныя стаўкі па пастаянна даступных аперацыях (крэдыце авернайт і СВОП авернайт у нацыянальнай валюце), а таксама па ламбардных крэдытах па фіксаванай стаўцы вызначанай у памеры 18%.

Стаўкі па іншых аперацыях не змяніліся. Так, паводле інфармацыі Нацбанка, стаўкі па дэпазітах авернайт ўстаноўлены ў памеры 7%, па ўгодах СВОП у нацыянальнай валюце — 15%.

Як раней перадаваў Тэлеграф, з 16 сакавіка Нацбанк таксама падвысіў стаўкі рэфінансавання з 10,5% да 12% гадавых.

Как вам новость?
Головоломки