Нацбанк падвысіў стаўку рэфінансавання да 12% гадавых

11.03.2011 16:50
Архив Редакция

З 16 сакавіка 2011 года Нацыянальны банк Беларусі павышае стаўку рэфінансавання на 1,5% да 12% гадавых. Адпаведную пастанову было прынята праўленнем Нацбанка 10 сакавіка "ў мэтах адэкватнага рэагавання на павышэнне ўзроўню інфляцыі, якое назіралася ў пачатку бягучага года".

У лютым 2011 года індэкс спажывецкіх цэн склаў 102,7%. Як растлумачылі ў Нацбанку, галоўным чынам гэта звязана з ростам тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі праз павелічэнне пакупных коштаў на прыродны газ з Расіі, а таксама з ростам сусветных коштаў на энерганосьбіты і прадукты харчавання.

Акрамя таго, у Нацбанку паведамілі, што павышэнне стаўкі рэфінансавання выклікана неабходнасцю выканання ключавога прынцыпу працэнтнай палітыкі, а менавіта, падтрыманнем ставак грашовага рынку на станоўчым узроўні ў рэальным выражэнні для надзейнай абароны рублёвых укладаў грамадзян ад інфляцыі.

«На фоне няўхільнага захавання параметраў курсавой палітыкі, прадугледжаных Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на 2011 год, дадзеная мера прывядзе да далейшага ўзмацнення прывабнасці рублёвых зберажэнняў у параўнанні з укладамі ў замежнай валюце», — заявілі ў Нацбанку.

Раней, як ужо перадаваў Тэлеграф, паведамлялася, што Нацбанк Беларусі плануе ўсталяваць у 2011 годзе стаўку рэфінансавання на ўзроўні 8-10% гадавых пры прагназаванай інфляцыі 7,5-8,5%. Палажэнне аб гэтым змяшчаецца ва ўказе № 597 «Аб зацвярджэнні Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2011 год», падпісаным 19 лістапада прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

Між тым у лютым намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Сяргей Румас, паведаміў, што стаўка рэфінансавання ў 2011 годзе можа быць павышана. «Не выключана, што ўжо ў бягучым годзе, з улікам узроўня інфляцыі, стаўку рэфінансавання давядзецца павысіць, нягледзячы на тое, што ўрад і Нацбанк дакляравалі, што ў 2011 годзе яна будзе толькі зніжацца», — сказаў ён.

Как вам новость?