Нацбанк палегчыў выкарыстанне наяўных грошай

08.11.2010 11:20
Архив Редакция

Праўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь сваёй пастановай № 428 унесла змяненні ў Правілы арганізацыі наяўнага грашовага абарачэння ў Рэспубліцы Беларусь, якія дзейнічаюць згодна з пастановай Нацбанка № 166 ад 24 жніўня 2007 года. Гэта пастанова адмяняе неабходны раней для суб'ектаў гаспадарання дазвол абслугоўваючага банка на расходаванне наяўных грошай з выручкі.

Таксама Праўленне Нацбанка ўнесла змяненні ў Інструкцыю аб парадку вядзення касавых аперацыяў і разлікаў наяўнымі грашовымі сродкамі ў беларускіх рублях на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, якая цяпер прадугледжвае парадак разлікаў між юрыдычнымі асобамі, іх адасобленымі падраздзяленнямі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Змены ўступаюць у сілу з 11 лістапада 2010 года, перадае «Ежедневник».

Цяпер разлікі наяўнымі грашовымі сродкамі можна будзе ажыццяўляць без дазволу абслугоўваючага банка на суму не больш за 300 базавых велічынь (10,5 млн. рублёў — 3,5 тыс. даляраў) на працягу аднаго дня. Аднак разлікі наяўнымі грашыма па плацяжах у бюджэт, дзяржаўныя пазабюджэтныя фонды ажыццяўляюцца без указанаг абмежавання. Пры гэтым гуртовы гандаль алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыяй, нехарчовым этылавым спіртам, тытунёвай сыравінай, тытунёвымі вырабамі можа ажыццяўляцца толькі ў безнаяўным парадку.

Как вам новость?
Головоломки