Нацбанк павысіў стаўку па двухбаковых своп-угодах

19.01.2011 09:46
Архив Редакция

З 18 студзеня 2011 года Нацыянальны банк Беларусі павысіў працэнтную стаўку па двухбаковых угодах своп (па нацыянальнай валюце) з 11 да 13% гадавых. Адпаведнае рашэнне 17 студзеня прыняў Камітэт па манетарнай палітыцы Нацбанка. У той жа час працэнтныя стаўкі па іншых аперацыях рэгулявання бягучай ліквіднасці банкаў засталіся без зменаў.

Паводле інфармацыі Нацбанка, максімальная стаўка па двухбаковых угодах своп складала 22% гадавых у чэрвені 2009 года. Затым яна паступова змяншалася — да 16% у верасні 2010 года і да 11% у лістападзе 2010 года.

Па статыстыцы, двухбаковыя ўгоды своп з’яўляліся асноўным каналам прадстаўлення рублёвай ліквіднасці банкам у канцы 2010 года. Так, у кастрычніку зварот па двухбаковых пагадненнях своп склаў 6,3 трлн. рублёў, у лістападзе — 19,6 трлн. рублёў, у снежні — 10,4 трлн. рублёў.

Как вам новость?
Головоломки