Нацбанк павышае стаўку рэфінансавання да 14%

11.05.2011 14:44
Архив Редакция

З 18 траўня 2011 года Нацыянальны банк Беларусі павышае стаўку рэфінансавання з 13 да 14% гадавых. Адпаведную пастанову № 172 праўленне Нацбанка прыняў 11 траўня 2011 года "з улікам значнага росту спажывецкіх коштаў у краіне". "Нацбанк і далей працягне падтрымліваць узровень адсоткавых ставак, які забяспечвае захаванасць і прывабнасць рублёвых укладаў насельніцтва і арганізацый у банках", — падкрэслілі ў Нацбанку.

У галоўным банку краіны перакананыя, што павышэнне стаўкі рэфінансавання і, адпаведна, працэнтнай стаўкі па ўкладах, узмоцніць абарону рублёвых дэпазітаў ад абясцэньвання, павялічыць іх прыбытковасць, а таксама будзе спрыяць стымуляванню прытоку сродкаў у банкі.

«Гэта станоўча адаб’ецца на пашырэнні рэсурснай базы крэдытна-фінансавых устаноў і іх магчымасцях па здавальненні попыту насельніцтва і прадпрыемстваў на банкаўскія паслугі», — падкрэслілі ў Нацбанку.

Як перадаваў Тэлеграф, у 2011 годзе гэта ўжо трэцяе падвышэнне стаўкі рэфінансавання. Так, 16 сакавіка Нацбанк падвысіў стаўку на 1,5% — да 12% гадавых. З 20 красавіка стаўка была ўстаноўлена ў памеры 13% гадавых. Між тым, ва ўказе прэзідэнта № 597 «Аб зацвярджэнні Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2011 год», падпісаным 19 лістапада, стаўка рэфінансавання была запланавана на ўзроўні 8-10% гадавых пры прагназаванай інфляцыі 7,5-8,5%.

Как вам новость?
Головоломки