Нацбанк павялічыў цэны на каштоўныя металы

24.05.2011 09:37
Архив Редакция

Следам за дэвальвацыяй рубля Нацбанк Беларусі 23 траўня павысіў цэны на каштоўныя металы. Уліковы кошт 1 грама золата склаў 239,1 тыс. рублёў супраць 152,4 тыс. на 21 траўня (рост на 56,9%), 1 грама срэбра — 5,5 тыс. рублёў супраць 3,6 тыс. (на 52, 1%), 1 грама плаціны — 278,5 тыс. рублёў супраць 179,5 тыс. (на 55,1%), 1 грама паладыю — 115,4 тыс. рублёў супраць 74,1 тыс. (на 55,6%).

Між тым парадак куплі-продажу Нацбанкам каштоўных металаў у мерных злітках не змяніўся: іх можна па-ранейшаму набыць толькі за валюту. 1 грам золата з сертыфікатам якасці падаражэў з 163,5 тыс. рублёў да 261,3 тыс. рублёў (на 59,8%), 5 грам — з 767,4 тыс. да 1,2 млн. (на 58,7% ), 10 грамаў — з 1,5 млн да 2,4 млн (на 59%), 100 грам — з 15 млн да 23,9 млн (на 58,8%), 500 грам — з 75,3 млн да 119,6 млн (на 58,8%), 1 кілаграма — са 150,6 да 239,1 млн (на 58,8%), паведамілі ў Нацбанку.

Злітак срэбра масай 10 грам вырас у кошце да 83,8 тыс. рублёў з 53,5 тыс. (на 56,7%), 100 грамаў — да 601,5 тыс. з 380,6 тыс. (на 58,1% ), 1 кілаграма — да 5,5 млн з 3,5 млн (на 57,6%). 1 грам плаціны стаў даражэйшы на 54,5% (330,3 тыс. рублёў замест 213,9 тыс.), 10 грамаў — на 55,7% (2,8 млн замест 1,8 млн), 100 грам — на 55,7% (27,9 млн супраць 17,9 млн), 500 грам — на 55,7% (139,6 млн супраць 89,7 млн).

Узрос і кошт продажу золата і срэбра ў злітках. 1 грам золата каштуе 61 даляр (быў 60), 5 грам — 284 (280), 10 грамаў — 563 (556), 100 грамаў — 5,44 тыс. (5,37), 1 кілаграм — 54,3 тыс. ( 53,6 тыс.). Зліткі серабра вагой 10, 20 і 50 грамаў не падаражэлі (22, 38 і 83 даляра), але змяніліся цэны на больш цяжкія (100 грамаў — са 151 да 152, 350 грамаў — з 354 да 356,5 грам — з 697 да 702,1 кілаграма — з 1,39 да 1,41). Плаціна ж наадварот патаннела: з 78 да 77 даляраў (1 грам), з 336 да 334 (5 грам), з 662 да 658 (10 грам), 6,39 тыс. да 6,35 тыс. (100 грам), 31,9 тыс. да 31,7 тыс. (500 грам).

Как вам новость?
Головоломки