Нацбанк павялічыў стаўку рэфінансавання на 1%

18.05.2011 14:39
Архив Редакция

З серады, 18 траўня, Нацыянальны банк Беларусі павысіў стаўку рэфінансавання на адзін працэнтны пункт да 14% гадавых. Ва ўпраўленні цэнтральнага банка заяўляюць, што такое рашэнне прынята "з улікам значнага росту ў гэтым годзе спажывецкіх цэн". Аднак эксперты лічаць, што для выпраўлення складанай эканамічнай сітуацыі ў краіне гэтага відавочна не дастаткова.

Як ужо паведамляў Тэлеграф, фінансавыя аналітыкі Сяргей Чалы і Вадзім Іосуб, а таксама эканаміст Леанід Заіка лічаць, што на дадзены момант у Беларусі неабходна рэзка падняць стаўку рэфінансавання. Акрамя таго, для фармавання раўнаважкага курсу валют трэба праводзіць паўнавартасныя таргі на валютнай біржы і ўвесці жорсткую бюджэтную эканомію. Інакш у краіне можа пачацца «разавы» абвал нацвалюты.

За 2011 года Нацбанк павышае стаўку рэфінансавання ўжо трэці раз. Аднак на 2011 год яна была запланавана на ўзроўні 8-10% гадавых.

Как вам новость?
Головоломки