Нацбанк пяты раз за год павышае стаўку рэфінансавання

16.06.2011 15:17
Архив Редакция

Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка з 22 чэрвеня павышаецца на два працэнтныя пункты і складзе 18% гадавых. Гэта прадугледжана пастановай праўлення Нацыянальнага банка ад 14 чэрвеня № 230. За гэты год гэта будзе ўжо пятым павышэннем стаўкі рэфінансавання, якая ў мінулы раз (1 чэрвеня) павялічылася да 16% гадавых.

«Такое рашэнне прынята ў рамках паслядоўнай палітыкі, накіраванай на павелічэнне даходнасці па ўкладах у беларускіх рублях і ўзмацненне абароны рублёвых зберажэнняў у банках ад інфляцыйных працэсаў. Пры гэтым паэтапнае павышэнне стаўкі рэфінансавання ўлічвае інтарэсы крэдытных пазычальнікаў, падаючы ім час адаптавацца да новых эканамічных умоваў», — распавялі ў Нацбанку.

Нацыянальны банк і ў далейшым будзе праводзіць узважаную працэнтную палітыку, надаючы асаблівую ўвагу пытанням захаванасці і прывабнасці рублёвых укладаў насельніцтва і арганізацый у банках, запэўнілі ў банку.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, трэці раз за гэты год стаўка рэфінансавання павысілася 18 траўня з 13 да 14% гадавых.

Апошняга разу стаўка рэфінансавання ў памеры 18% была ў верасні 2004 года.

Акрамя таго, з пачатку года інфляцыя ў Беларусі склала 25,4%. Толькі ў траўні інфляцыя склала 13,1%. Між тым, прагнозныя паказчыкі інфляцыі, зацверджаныя ўрадам краіны ў канцы 2010 года, складалі 7,5-8,5%.

Как вам новость?
Головоломки