Нацбанк плануе штуршок у мікрафінансаванні

15.11.2010 17:07
Архив Редакция

У Беларусі колькасць кааператываў, якія займаюцца мікракрэдытаваннем, вагаецца ад 14 да 25. Яны маюць стабільны крэдытны партфель ў аб'ёме 2,5 млрд. рублёў, паведаміў 15 лістапада начальнік упраўлення навукі, інавацыі і фінансавага праектавання Нацыянальнага банка Сяргей Лугаўцоў і дадаў, што Нацбанк «плануе пэўны штуршок у мікрафінансаванні».

«Зусім нядаўна з’явіліся яшчэ два-тры кааператывы, у якія ўвайшло 600-700 чалавек, што вельмі шмат для Беларусі», — адзначыў Сяргей Лугаўцоў, перадае БелТА.

Паводле слоў спецыяліста, развіццю мікрафінансавання ў Беларусі спрыяе праграма Нацбанка і ПРААН «Садзейнічанне развіццю мікрафінансавання ў Беларусі». Сфарміравана пэўная інфраструктура, створаны Рэспубліканскі мікрафінансавых цэнтр па развіцці мікрафінансавання ў Беларусі.

Разам з тым для больш дынамічнага развіцця такога фінансавага інструмента яшчэ трэба будзе вырашыць шмат задач, адзначыў Сяргей Лугаўцоў. Паводле яго слоў, неабходны ў цэлым прыток капіталу ў гэтую сферу, трэба дапоўніць нарматыўна-прававую базу па доступе мікрафінансавых фондаў на тэрыторыі Беларусі.

Прадстаўнік Нацбанка таксама канстатаваў, што «ні для каго не сакрэт, што стаўка па мікрафінансаванні вышэйшая, чым у банках, але гэта аб’ектыўная плата за рызыку».

Па дадзеных статыстыкі, у Беларусі налічваецца прыкладна 845 тыс. працаздольнага насельніцтва, якое нідзе не працуе. «Яно можа быць уключана ў сферу дзейнасці кааператываў па выдачы мікракрэдытаў», — адзначыў Сяргей Лугаўцоў.

Нацбанк: ўзровень фінансавай пісьменнасці беларусаў застаецца нізкім

«У Беларусі ўзровень фінансавай пісьменнасці насельніцтва, на жаль, застаецца нізкім, як, зрэшты, і ў іншых краінах СНД. Насельніцтва параўнальна мала ведае пра інстытуты фінансавага сектару і не валодае навыкамі кіравання асабістымі фінансамі», — канстатаваў намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка, нацыянальны каардынатар праекту «Садзейнічанне развіццю мікрафінансавання ў Беларусі» Пётр Мамановіч.

Для вырашэння гэтай праблемы быў заснаваны курс фінансавай адукацыі, які працаваў у Беларусі да траўня 2010 года. У выніку 22 прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, цэнтраў падтрымкі прадпрымальніцтва і іншых арганізацый былі навучаны, падрыхтаваны трэнеры па дадзенай тэматыцы. Цяпер ставіцца задача сістэматызаваць праграму фінансавай пісьменнасці ў гэтай сферы.

Па ацэнцы прадстаўніка Нацбанка, развіццё мікрафінансавання ў Беларусі садзейнічае ўмацаванню міжнароднага супрацоўніцтва, прыцягненню дадатковых знешніх і ўнутраных інвестыцый у Беларусь, а таксама спрыяе доступу насельніцтва да фінансавых рэсурсаў.

Как вам новость?
Головоломки