Нацбанк плануе стварыць спецфінагенцтва да канца года

21.09.2010 11:17
Архив Редакция

Нацыянальны банк разлічвае, што спецыялізаванае фінансавае агенцтва будзе створана ў Беларусі да канца 2010 года. "Пакуль яшчэ не ўрэгуляваныя ўсе спрэчныя пытанні паміж міністэрствамі і ведамствамі. Але мы спадзяемся, што да канца года яно будзе створана", — паведаміў старшыня праўлення Нацбанка Пётр Пракаповіч.

НББ плануе, што спецыялізаванае фінансавае агенцтва будзе займацца абслугоўваннем праблемных крэдытаў, якія з’явіліся ў выніку рэалізацыі дзяржпраграмаў. Праблемныя даўгі цяпер складаюць каля 1% ад агульнай сумы выдадзеных крэдытаў па дзяржпраграмах, перадае БелТА.

Стварэнне спецыялізаванага фінансавага агенцтва акажа рэальную дапамогу банкаўскай сістэме і дасць магчымасць павысіць крэдытныя рэйтынгі беларускіх банкаў. Падобнае агенцтва трэба таксама для таго, каб забяспечыць стабільную і ўстойлівую працу банкаўскай сістэмы, лічаць у Нацбанку.

Агенцтва зможа прыступіць да працы не раней чым праз тры-чатыры месяцы пасля падпісання адпаведнага ўказу аб яго стварэнні.

Как вам новость?
Головоломки