Нацбанк прыпыніў продаж каштоўных металаў за беларускія рублі

15.04.2011 13:32
Архив Редакция

Ад 15 красавіка Нацыянальны банк Беларусі часова прыпыняе продаж каштоўных металаў (золата, срэбра, плаціны) у мерных злітках за беларускія рублі. У Нацбанку растлумачылі, што ў цяперашні час каштоўныя металы можна набыць толькі за даляры. У той жа час зваротны выкуп зліткаў ажыццяўляецца ў беларускіх рублях.

У Нацбанку адзначылі, што ў апошні час істотна выраслі аб’ёмы пакупкі каштоўных металаў (золата) юрыдычнымі асобамі. Яны вывозілі золата за межы Беларусі і прадавалі яго там за валюту, перадае БелТА.

Дадзеныя абмежаванні будуць дзейнічаць у Беларусі да таго часу, «пакуль не нармалізуецца сітуацыя на валютным рынку краіны», растлумачылі ў Нацбанку.

Як раней перадаваў Тэлеграф, у канцы сакавіка — пачатку красавіка ў Беларусі ўзнік дэфіцыт сертыфікаваных брыльянтаў і залатых зліткаў вагой ад 100 грамаў да кілаграма. Эксперты звязваюць гэта з павышаным попытам на іх з-за падзення даверу насельніцтва да рубля.

Как вам новость?
Головоломки