Нацбанк прызналі самым залежным Цэнтрабанкам Усходняй Еўропы

01.06.2010 12:40
Архив Редакция

Нацыянальны банк Беларусі прызналі самым залежным ад уладаў Цэнтрабанкам Усходняй Еўропы. Да такой высновы прыйшлі эксперты расійскага Інстытута эканомікі пераходнага перыяду (ІЭПП), прааналізаваўшы палітычную і эканамічную незалежнасць цэнтрабанкаў 26 дзяржаў.

Па дадзеных ІЭПП, самымі незалежнымі цэнтрабанкамі аказаліся банкі еўрапейскіх краінаў з былога сацлагеру і Балтыі, а самымі залежнымі — Нацбанк Беларусі, Узбекістана і Украіны, паведамляюць «Ведомости».

З 16 максімальных балаў самую высокую ацэнку «незалежнасці» атрымалі цэнтрабанкі Венгрыі і Босніі і Герцагавіны (15 балаў). Беларусь атрымала самую нізкую ацэнку — шэсць балаў. Цэнтрабанк Расіі атрымаў 11 балаў і размясціўся нароўні з Казахстанам, Туркменістанам і Румыніяй.

ІЭПП вызначаў палітычную незалежнасць банкаў па такіх крытэрах, як парадак прызначэння кіраўніцтва ЦБ і ўзгадненне грашовай палітыкі з урадам. Эканамічныя крытэры вызначаліся па самастойнасці ў працэнтнай палітыцы, умовах выдачы крэдыту ўраду, адсутнасці адказнасці за банкаўскі нагляд.

Спецыялісты ІЭПП адзначылі, што гэтыя крытэры адлюстроўваюць толькі фармальную ступень свабоды цэнтрабанкаў, не улічваючы фактычную. «Незалежныя нацбанкі здольныя супрацьстаяць ціску ўрада і ў развітых краінах гэта працуе, а ў развіваючыхся — не факт, нават калі адпаведныя законы прынятыя», — падкрэсліў суаўтар даследавання Павел Трунін, дадаўшы, што тут розніца ў інстытутах.

Спецыялісты адзначаюць таксама, што даследаванні дзейнасці цэнтрабанкаў развітых краінаў пацвярджаюць, што чым вышэйшая іх незалежнасць, тым ніжэйшая інфляцыя і, адпаведна, лепшая эканамічная сітуацыя ў краіне.

Как вам новость?
Головоломки