Нацбанк РБ дэвальвуе рубель з 24 траўня

23.05.2011 15:31
Архив Редакция

Крыніцы ў банкаўскіх колах Беларусі паведамілі 23 траўня, што з 24 траўня афіцыйны курс беларускага рубля да даляра складзе 4930 рублёў. Такім чынам Нацбанк Беларусі дэвальвуе рубель прыкладна на 56%. Між тым, па стане на 15:17 афіцыйныя курсы валют на 24 траўня ўсе яшчэ не выстаўлены.

У прэс-службе Нацбанку не сталі каментаваць, чаму да гэтага часу няма афіцыйных курсаў НБ РБ, паведаміўшы, што афіцыйны прэс-рэліз будзе бліжэй да вечара 23 траўня, паведамляе АФН. Сайт НББ не працуе.

Как вам новость?
Головоломки