Нацбанк: рэзервовыя актывы Беларусі складаюць 6,5 млрд. даляраў

29.10.2010 10:34
Архив Редакция

На 1 кастрычніка 2010 года міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі склалі 6,5 млрд. даляраў. З пачатку года яны выраслі на 8,5% (506,7 млн. даляраў). Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным банку Беларусі. Па выніках пашыранага пасяджэння праўлення Нацбанка, якое адбылося 28 кастрычніка, яго ўдзельнікі канстатавалі пазітыўныя тэндэнцыі ў эканоміцы і фінансавай сферы Беларусі.

Так, удзельнікі пасяджэння адзначылі ў ліку іншага, што ў студзені-верасні 2010 года найважнейшымі вынікамі выканання Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі стала падтрыманне курсу беларускага рубля да кошту кошыка замежных валют у межах вызначанага калідора дапушчальных значэнняў.

«Пазітыўныя тэндэнцыі ў эканоміцы і фінансавай сферы дазволілі арыентаваць працэнтную палітыку, перш за ўсё, на зніжэнне агульнага ўзроўню працэнтных ставак у мэтах павелічэння даступнасці крэдытных рэсурсаў. Пры гэтым забяспечвалася захаванне прывабнасці банкаўскіх дэпазітаў у нацыянальнай валюце для юрыдычных і фізічных асоб», — адзначылі ў Нацбанку .

Найважнейшым мерапрыемствам працэнтнай палітыкі ў студзені-верасні гэтага года ў Нацбаку назвалі паэтапнае зніжэнне стаўкі рэфінансавання. За дадзены перыяд стаўку змяншалі шэсць разоў. На сённяшні дзень яна склала 10,5% гадавых.

У Нацбанку паведамілі, што ў сярэднім на аднаго жыхара рэспублікі на 1 кастрычніка 2010 года прыпадала 2,5 млн. рублёў зберажэнняў у банках, у той час як у студзені 2010 года было 1,9 млн. рублёў. У даляравым эквіваленце гэты паказчык павялічыўся з 677,4 даляра да 829 даляраў.

Нацбанк: са студзеня па кастрычнік па крэдытах выдадзена 80,8 трлн. рублёў

Паводле інфармацыі Нацбанка, за першыя тры кварталы 2010 года беларускія банкі выдалі крэдытаў на суму 80,8 трлн. рублёў. Гэта на 44,3% (24,8 трлн. Рублёў) больш чым за аналагічны перыяд 2009 года.

На пасяджэнні праўлення Нацбанка адзначылі, што значнае месца ў дзейнасці банкаў займае прадстаўленне крэдытаў насельніцтву. Так, у студзені — верасні гэтага года аб’ём крэдытнай запазычанасці фізічных асоб павялічыўся на 25,9% (4,1 трлн. рублёў) і склаў 20,1 трлн. рублёў.

Гаворачы аб фармаванні адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы, удзельнікі пасяджэння адзначылі, што гэта дае магчымасць рэалізоўваць сацыяльна-значную для насельніцтва функцыю дзяржавы. «Грамадзяніну прадстаўляецца больш зручны сэрвіс і ўмовы, калі пры меншых выдатках аказваюцца паслугі з больш высокай якасцю, вырашаюцца звычайныя побытавыя праблемы. Рэалізуючы гэты праект, дзяржава рэальна выяўляе клопат аб чалавеку, не патрабуючы ад яго дадатковых выдаткаў. Гэтая праца будзе працягвацца і надалей» , — падкрэслілі ў Нацбанку.

Пры гэтым на пасяджэнні былі вызначаны задачы па ўкараненні ў сістэму сучасных плацежных інструментаў, найноўшых тэхналогій правядзення плацяжоў і эфектыўных сістэм абароны інфармацыі. Так, у найбліжэйшы час адной з галоўных задач застаецца ўмацаванне фінансавай стабільнасці як важнейшага фактару забеспячэння ўстойлівых тэмпаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.

Для дасягнення пастаўленых задач, Нацбанк плануе павялічваць рэсурсную базу, статутны фонд і нарматыўны капітал банкаў, прыцягваць у банкаўскія дэпазіты сродкі насельніцтва (перш за ўсё ў беларускіх рублях). Акрамя таго Нацбанк плануе і далей аказваць крэдытную падтрымку рэальнага сектару эканомікі, садзейнічаць прыцягненню замежных інвестыцый, пры гэтым выконваючы нарматывы бяспечнага функцыянавання банкаўскай сістэмы.

Как вам новость?
Головоломки