Нацбанк рыхтуе своп-дамовы з Літвой

24.11.2010 09:13
Архив Редакция

Нацыянальны банк Беларусі заканчвае падрыхтоўку валютнай своп-дамовы з Літвой і працягвае працаваць над аналагічным пагадненнем з Польшчай і Кітаем. Пра гэта 23 лістапада паведаміў старшыня праўлення Нацбанка Пётр Пракаповіч. Паводле яго слоў, гаворка аб базавай дамове з Літвой, у рамках якой пасля будуць весціся перамовы аб канкрэтных сумах, тэрмінах і ўмовах.

«З нашымі бліжэйшымі суседзямі — Украінай і Расіяй — ніяк не можам дамовіцца ў пытаннях, якія тычацца выкарыстання нацыянальных валют у разліках паміж нашымі краінамі», — цытуе Пятра Пракаповіча БелТА.

У той жа час кіраўнік Нацбанка Беларусі адзначыў, што ўкраінскі ўрад падтрымлівае гэтую ініцыятыву. «Думаю, што сёння ўсё больш і больш людзей ва Украіне і Расіі разумее, што трэба павялічваць выкарыстанне нацыянальных валют», — падкрэсліў Пётр Пракаповіч.
 
Старшыня праўлення Нацбанка ўпэўнены, што Нацбанк Украіны ў бліжэйшы час распачне ў гэтым напрамку рашучыя крокі. Плануецца, што ў пачатку снежня гэтага года Беларусі і Украіна абмяркуюць пытанне пашырэння выкарыстання нацыянальных валют у разліках на пасяджэнні Міжбанкаўскага валютнага савета цэнтрабанкаў дзвюх краінаў.

Как вам новость?