Нацбанк: шырокая грашовая маса з пачатку года павялічылася на 4,2%

14.03.2011 12:49
Архив Редакция

У студзені-лютым 2011 года шырокая грашовая маса (сукупнасць наяўных і безнаяўных сродкаў фізічных, юрыдычных асобаў і дзяржавы) у Беларусі павялічылася на 4,2% і склала на 1 сакавіка больш 52,3 трлн. рублёў. Паводле дадзеных Нацыянальнага банка, колькасць наяўных грошай у абарачэнні краіны павялічылася з 4,4 трлн. рублёў да 4,7 трлн. рублёў.

Між тым, грашовы агрэгат M1, які ўлічвае сродкі на бягучых рахунках банкаў, за дадзены перыяд зменшыўся на 3,6% да 13,1 трлн. рублёў. Удзельная вага грашовага агрэгата М1 ў структуры шырокай грашовай масы з пачатку года скарацілася да 25,1%.

Паводле інфармацыі Нацбанка, грашовая маса ў нацыянальным вызначэнні на 1 сакавіка склала 26,7 трлн. рублёў, рублёвая грашовая маса — 28,1 трлн. рублёў.