Нацбанк: стаўка рэфінансавання можа знізіцца да 8%

28.01.2011 09:28
Архив Редакция

У чацвер, 27 студзеня адбылося пашыранае пасяджэнне Праўлення Нацбанка Беларусі, на якім абмяркоўвалася выкананне асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі краіны ў 2010 годзе і задачы банкаўскай сістэмы ў 2011 годзе. Удзельнікі пасяджэння адзначылі, што з улікам прагназаванага на 2011 год ўзроўня інфляцыі ў 7,5-8,5% стаўка рэфінансавання да канца года можа скласці 8 — 10% гадавых.

Як паведамілі карэспандэнту Тэлеграфа ў Нацбанку, працэнтныя стаўкі па новых крэдытах нефінансаваму сектару ў рублях — 11 — 13% гадавых, па новых тэрміновых дэпазітах у рублях — 9 — 11% гадавых. Разам з тым прадугледжваецца павелічэнне на 24 -25% аб’ёмаў крэдытавання эканомікі.

Таксама ў новым годзе захаваецца прывязка абменнага курсу рубля да кошыка замежных валют у рамках калідора ваганняў плюс — мінус 8% ад кошту кошыка на пачатак года. «Працэнтная палітыка будзе арыентавана на забеспячэнне стабільнага функцыянавання фінансавай сістэмы шляхам падтрымання працэнтных ставак на дадатным узроўні ў рэальным выражэнні, якая забяспечвае захаванасць і прывабнасць укладаў у нацыянальнай валюце і даступнасць банкаўскага крэдыту», — заявілі ў галоўным банку краіны.

На пасяджэнні падкрэслілі, што банкам неабходна больш актыўна працаваць з малым і сярэднім бізнэсам, аказваць максімальную крэдытную падтрымку яго станаўленню і далейшаму развіццю, а таксама ўкараняць новыя банкаўскія тэхналогіі і стратэгіі продажу банкаўскіх прадуктаў, пашыраць спектр паслуг і павышаць іх якасць.

Гаворачы аб выніках мінулага года, у Нацбанку заявілі, што ў 2010 годзе толькі льготных крэдытаў на будаўніцтва жылля банкі выдалі на агульную суму 6,76 трлн. рублёў (2,25 млрд. даляраў), што, або амаль у 1,5 разы (на 2,2 трлн. рублёў) больш чым у 2009 годзе. У паўтара разы вырасла і сукупная запазычанасць насельніцтва па ўсіх крэдытах на будаўніцтва і набыццё жылля, склаўшы на пачатак 2011 года 15,8 трлн. рублёў (5,3 млрд. даляраў).

Як раней паведамляў Тэлеграф, у цяперашні момант стаўка рэфінансавання ў Беларусі складае 10,5%

Как вам новость?