Нацбанк: у 2010 годзе ўклады юрасобаў у рублях выраслі на 30%

17.01.2011 09:24
Архив Редакция

У 2010 годзе ўклады юрыдычных асобаў у банках Беларусі ў нацыянальнай валюце павялічыліся на 30%. На 1 студзеня 2011 года яны склалі каля 11,1 трлн. рублёў, паведамілі ў Нацыянальным банку Беларусі. Уклады юрыдычных асобаў у замежнай валюце за мінулы год павялічыліся на 47,8% да 8,97 трлн. рублёў у эквіваленце (2,98 млрд. даляраў).

У цэлым рублёвыя і замвалютныя дэпазіты суб’ектаў гаспадарання за год выраслі на 37,4% да 20 трлн. рублёў. На долю ўкладаў у свабодна канвертоўнай валюце прыпадае каля 88% усіх замвалютныя ўкладаў юрыдычных асоб, у абмежавана канвертоўнай валюце — 12%. Каля 64% сродкаў юрыдычных асобаў знаходзіцца на бягучых (разліковых) і іншых рахунках да запатрабавання, 36% — на тэрміновых укладах.

Як раней перадаваў Тэлеграф, рублёвыя і замвалютныя ўклады фізічных асоб у банках Беларусі ў 2010 годзе выраслі больш чым на 4,8 трлн. рублёў (1,6 млрд. даляраў), або на 26,5%. На пачатак студзеня 2011 яны складалі каля 23 трлн. рублёў (7,6 млрд. даляраў). З улікам жа ўсіх прыцягнутых банкамі сродкаў (нерэзідэнтаў, ад размяшчэння ашчадных сертыфікатаў і аблігацый) гэты паказчык склаў 24,3 трлн. рублёў (8,1 млрд. даляраў), павялічыўшыся за год на 5,6 трлн. рублёў (1,8 млрд. рублёў). У сярэднім на аднаго жыхара Беларусі прыпадае 2,56 млн. рублёў, або 855,3 даляра, зберажэнняў у банкаўскіх укладах і сертыфікатах.

Как вам новость?
Головоломки