Нацбанк: у Беларусі шырокая грашовая маса склала 13,74 млрд. даляраў

14.07.2010 14:38
Архив Редакция

У Беларусі шырокая грашовая маса ў студзені-чэрвені гэтага года павялічылася на 8,7% да 41,4 трлн. рублёў (або 13,74 млрд. даляраў) па стане на 1 ліпеня. Пра гэта распавялі ва Упраўленні інфармацыі Нацыянальнага банка Беларусі. З агульнага памеру грашовай масы аб'ём наяўных грошай у звароце ў студзені-чэрвені гэтага года павялічыўся на 17,6% да 4,28 трлн. рублёў.

Удзельная вага наяўных грошай у структуры грашовай масы павялічылася да 10,4% па стане на пачатак ліпеня супраць 9,6% на пачатак гэтага года, перадае ПРАЙМ-ТАСС. Удзельная вага рублёвага складніка ў шырокай грашовай масе ўзрасла да 55,8% на 1 ліпеня з 54,4% на пачатак 2010 года.

У той жа час, памер замвалютнага складніку шырокай грашовай масы паменшыўся з пачатку года на 0,1% да 6,05 млрд. даляраў. Доля гэтага паказчыку ў структуры шырокай грашовай масы знізілася да 44,2% на 1 ліпеня гэтага года з 45,6% на пачатак года.

За мінулы год прырост шырокай грашовай масы склаў 23,1% супраць 26,3% у 2008 годзе. У тым ліку рублёвая грашовая маса павялічылася ў мінулым годзе ўсяго на 1% пасля прыросту на 22,5% за 2008 год.

Как вам новость?
Головоломки