Нацбанк: устойлівасць фінансавай сістэмы Беларусі трэба павысіць

22.09.2010 17:05
Архив Редакция

Нацыянальны банк Беларусі распрацаваў праграму развіцця банкаўскага сектару на 2011-2015 гады. Асноўная ўвага пры яе рэалізацыі будзе надавацца павышэнню фінансавай устойлівасці банкаўскай сістэмы краіны, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення банкаўскага нагляду, член праўлення НББ Сяргей Дубкоў.

«Мы вывучылі досвед Расіі, Казахстана, шэрагу іншых краін, якія стварылі аналагічныя дакументы. Гэта не алгарытм па дасягненні да нейкай канкрэтнай даты пэўнага аб’ёму рэсурсаў і г.д. Гэта канцэпцыя, дзе закладзены вельмі сур’ёзны пасыл. Асноўны пасыл — гэта фінансавая ўстойлівасць банкаўскай сістэмы Беларусі і развіцця рынкавых адносінаў у ёй», — патлумачыў прадстаўнік Нацбанка.

Па словах Сяргея Дубкова, яшчэ адным ключавым спосабам дасягнення пастаўленай мэты стануць паляпшэнне абароны правоў спажыўцоў і павышэнне фінансавай пісьменнасці насельніцтва, перадае ПРАЙМ-ТАСС.

«З улікам таго, што банкаўская сістэма складае больш за 95% фінансавага рынку ў нашай краіне і з’яўляецца асноватворным інструментам нармальнага эканамічнага росту, гэтым пытанням будзе надавацца асаблівая ўвага ў рамках наступнай пяцігодкі для таго, каб забяспечыць рост дабрабыту насельніцтва», — адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення банкаўскага нагляду НББ.

Прадстаўнік Нацбанка таксама выказаў перакананасць у тым, што для больш паспяховай рэалізацыі праграмы яе неабходна прыняць дакументам на ўзроўні прэзідэнта, а не на ўзроўні Саўміна або галоўнага банка краіны (як гэта было пры распрацоўцы праграм развіцця рынку страхавых паслуг і мікракрэдытавання).

Как вам новость?
Головоломки