Нацбанк уводзіць фінансавую "апавяшчальную сігналізацыю"

18.11.2010 17:23
Архив Редакция

Нацыянальны банк Беларусі вырашыў аўтаматызаваць працэсы выяўлення падазроных фінансавых аперацый з дапамогай электронных фільтраў. Як заявілі ў галоўным банку краіны, усяго прадугледжана каля паўсотні крытэраў спрацоўвання фінансавай «апавяшчальнай сігналізацыі».

У хуткім часе беларускія банкі абавяжуць весці электронную гісторыю анкет кліентаў і дапамагаць выяўляць падазроныя аперацыі, перадае АНТ.

«Гэта стане заслонай для схемаў па адмыванні сродкаў, атрыманых злачынным шляхам», — упэўнены ў Нацбанку Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки